Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2017, 18:40

Напрамкі работы савета па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі вызначылі на пасяджэнні ў Мінэканомікі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве эканомікі прайшло першае пасяджэнне Рэспубліканскага савета па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 15 чэрвеня 2017 года нумар 456. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Матусевіча, першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша, першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча з шырокім прадстаўніцтвам у ім асацыяцыяй (саюзаў), арганізацый, што аказваюць паслугі бізнес-адукацыі, вядучых бізнес-асацыяцый.

Адбылося абмеркаванне ключавых праблемных пытанняў у галіне бізнес-адукацыі, а таксама былі абазначаны напрамкі работы рэспубліканскага савета на наступны год.

Рэспубліканскі савет з'яўляецца каардынуючым і дарадчым органам у сферы бізнес-адукацыі, адказным за фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы бізнес-адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі