Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2017, 17:21

НАН: вучоныя гатовы прапанаваць эканоміцы новыя цікавыя рашэнні

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, займаючыся навуковым суправаджэннем розных галін, будзе эфектыўна вырашаць новыя задачы. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў у час круглага стала ў Акадэміі.

"Акадэмія навук узяла на сябе функцыі навуковага забеспячэння, суправаджэння цэлых галін - атамнай, аграрнай, медыцынскай і іншых", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. Старшыня Прэзідыума дадаў, што НАН у апошнія гады зрабіла прарыў у розных галінах і мае намер павышаць эфектыўнасць работы з улікам задач, пастаўленых перад вучонымі ў час сустрэчы з Прэзідэнтам 7 красавіка.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык у размове з журналістамі адзначыў, што Год навукі, якім аб'яўлены ў Беларусі 2017-ы, шмат да чаго абавязвае вучоных. "Мы прыкладаем максімальныя намаганні, каб вытрымаць гэты тэмп, прапанаваць эканоміцы новыя цікавыя рашэнні", - сказаў Сяргей Чыжык. Напрыклад, нядаўна беларускія вучоныя прадставілі эксперыментальны ўзор суперкандэнсатара (накапляльніка электраэнергіі) для электратранспарту, зарэгістравалі два новыя лякарствы для лячэння лейкеміі. Пэўныя дасягненні ёсць і ў іншых сферах.

Круглы стол у Акадэміі навук прысвечаны вынікам сустрэчы навуковай грамадскасці з кіраўніком дзяржавы. Удзельнікі абмеркавалі напрамкі развіцця фізіка-матэматычных, хімічных і гуманітарных навук, біятэхналогій. Акцэнт зроблены на перспектывах іх прымянення на практыцы, у вытворчасці. Разгледжаны таксама перспектывы сістэмы функцыянавання беларускай навукі. Кіраўніцтва НАН падкрэслівае, што Акадэмія навук - добра адпрацаваная, кіруемая сістэма, таму неабходнасці ў буйных змяненнях няма. Тут маюць намер ісці шляхам паступальнага ўдасканалення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі