Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2018, 11:08

НАІП правядзе ў рэгіёнах адукацыйныя семінары па дзяржаўна-прыватным партнёрстве

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі правядзе рэгіянальныя адукацыйныя семінары па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства, паведамілі БЕЛТА ў НАІП.

У абласных цэнтрах Беларусі пройдуць рэгіянальныя адукацыйныя семінары для прадстаўнікоў органаў мясцовага кіравання "Дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП) як альтэрнатыўны механізм рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Магчымасці і перспектывы ДПП для рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь". Мерапрыемства стартуе сёння ў Брэсце. А 25 і 30 мая семінары пройдуць у Гродне і Віцебску", - расказалі ў агенцтве.

У якасці экспертаў на семінарах выступяць прадстаўнікі цэнтра ДПП НАІП, Міністэрства эканомікі, эксперты Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Удзельнікі змогуць азнаёміцца са спецыфікай і практыкай работы ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства, асноўнымі этапамі падрыхтоўкі праектаў, асаблівасцямі іх фінансавання, нормамі дзеючага заканадаўства ў гэтай сферы ў Беларусі, магчымасцямі выкарыстання механізма ДПП у якасці альтэрнатывы дзяржаўным закупкам пры рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

У час семінараў таксама будуць прадстаўлены кейсы праектаў, рэалізаваных на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў іншых краінах. Эксперты абмяркуюць практычныя аспекты падрыхтоўкі праектаў на прыкладзе першага пілотнага праекта ДПП у Беларусі "Рэканструкцыя ўчастка аўтамабільнай дарогі М-10".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі