Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2017, 10:29

НАІП падрыхтавала прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы з замежнымі інвестарамі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі падрыхтавала прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы з замежнымі інвестарамі. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце НАІП, паведамляе БЕЛТА.

"Размова ідзе аб павышэнні статусу агенцтва і пашырэнні яго паўнамоцтваў па пытаннях правядзення прыватызацыі. У гэтых мэтах у 2017 годзе прадугледжана карэкціроўка нарматыўна-прававой базы", - гаворыцца ў паведамленні.

За пяць гадоў рэалізацыі пілотнага праекта па прыватызацыі НАІП напрацаваны неабходны вопыт падрыхтоўкі невялікіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць розныя галіны прамысловасці, да прыходу стратэгічнага інвестара, выпрацаваны пашыраныя спосабы ўваходжання інвестара ў капітал. Гэта дало магчымасць выйсці за межы пілотнага праекта і паспяхова распаўсюдзіць набыты вопыт, у тым ліку аказваючы садзейнічанне іншым дзяржаўным органам па прыцягненні стратэгічных інвестараў на буйныя дзяржпрадпрыемствы.

"Напрыклад, наш вопыт па прыцягненні фінансавых кансультантаў быў паспяхова задзейнічаны пры правядзенні падрыхтоўчых работ па рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый Беларусбанка. Працэс па прыцягненні стратэгічнага інвестара для банка быў выбудаваны падобным з пілотным праектам агенцтва чынам. Таму мы лічым, што кампетэнцыі НАІП па гэтым напрамку будуць і далей запатрабаваны", - адзначыла дырэктар НАІП Наталля Нікандрава.

Як паведамлялася раней, Дзяржаўны камітэт па маёмасці прапануе ўзмацніць ролю Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і перадаць яму функцыю пошуку стратэгічных інвестараў для буйных прадпрыемстваў. "Мы гатовы разгледзець усе рацыянальныя прапановы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і пры неабходнасці аказаць экспертную падтрымку і садзейнічанне па правядзенні міжнародных працэдур з мэтай прыцягнення стратэгічных інвестараў на прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці", - сказала Наталля Нікандрава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі