Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2017, 19:54

На прэмію ўрада ў галіне якасці ў 2017 годзе прэтэндуюць 40 арганізацый

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў якасці ў 2017 годзе прэтэндуюць 40 арганізацый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

"Цяпер праводзіцца ацэнка дзейнасці 40 арганізацый-прэтэндэнтаў на званне лаўрэата конкурсу на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2017 годзе. Найбольш вострая барацьба за званне лаўрэата чакаецца па напрамках дзейнасці "вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі", "аказанне паслуг і выкананне работ" і "вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі)", - расказалі ў прэс-службе.

У конкурсе "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" абласныя камісіі завяршаюць прадстаўленне дакументаў арганізацый-фіналістаў для ўдзелу ў другім, рэспубліканскім, этапе спаборніцтва. Вядзецца экспертная ацэнка матэрыялаў конкурсаў "Лепшы менеджар па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа ў галіне менеджменту і кантролю якасці".

"У Беларусі створана і падтрымліваецца на сучасным узроўні шматпланавая інфраструктура якасці, якая з'яўляецца неад'емным элементам дзяржаўнай эканамічнай палітыкі. Яна ўключае такія напрамкі дзейнасці, як тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыя, метралогія, ацэнка адпаведнасці і акрэдытацыя, а таксама падтрымку конкурснага руху за якасць і дзелавую дасканаласць", - адзначылі ў прэс-службе.

Еўрапейскі тыдзень якасці праходзіць у Беларусі з 6 па 12 лістапада, Сусветны дзень якасці адзначаецца 9 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі