Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2017, 18:03

МЗС Беларусі намеціла шляхі павышэння эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці

10 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пашыранае пасяджэнне калегіі МЗС, прысвечанае вынікам работы ведамства ў 2016 годзе, адбылося сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены ўрада, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Нацыянальнага банка, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшыні канцэрнаў, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Са справаздачай аб рабоце МЗС выступіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, акрэсліўшы шляхі выканання пастаўленых Прэзідэнтам на 2017 год першачарговых задач. На пасяджэнні прадметна прааналізавана сітуацыя з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў разрэзе асноўных рынкаў і таварных пазіцый, ацэнена аддача ад такіх механізмаў, як зборачныя вытворчасці, тавараправодная сетка, інстытут замацаваных службовых асоб. Была адзначана рэзультатыўнасць сістэмнай работы па зняцці гандлёвых абмежаванняў з ЕС, Украінай, Узбекістанам. У сувязі з гэтым звернута ўвага на першачарговае значэнне забеспячэння спрыяльнага рэжыму паставак беларускіх тавараў у рамках дагавораў ЕАЭС з трэцімі краінамі.

Акрамя таго, канстатаваны пазітыўны ўклад у знешнегандлёвую дзейнасць крэдытна-фінансавых інструментаў падтрымкі экспарту, падкрэслены намер МЗС садзейнічаць развіццю электроннага гандлю, павышэнню эфектыўнасці выставачна-кірмашовай дзейнасці.

У выступленнях кіраўнікоў беларускіх дыпмісій у Расіі, Славакіі, Егіпце, Грузіі прааналізаваны вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На канкрэтных прыкладах разгледжаны спецыфічныя праблемы паставак на краінавыя рынкі, а таксама шляхі ўдасканалення знешнегандлёвай стратэгіі ў разрэзе галін і прадпрыемстваў.

Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы сфармуляваў задачы па павышэнні эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, выкананні Нацыянальнай стратэгіі развіцця экспарту, а таксама дамоўленасцей па выніках візітаў на вышэйшым і высокім узроўні. Асаблівы акцэнт зроблены на прадуманай стратэгіі ўдзелу ў выстаўках і выразнай арганізацыі кадравай работы для дасягнення пастаўленых мэт на знешнеэканамічным напрамку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі