Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 верасня 2017, 19:17

МЗП і грашовыя даходы насельніцтва за жнівень не індэксуюцца - Мінпрацы

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за жнівень 2017 года не індэксуюцца, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за жнівень да ліпеня бягучага года склаў 99,2 працэнта і не перасягнуў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2017 года.

У сувязі з гэтым за жнівень бягучага года не індэксуюцца грашовыя даходы (заработная плата, дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку на вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц; заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў. Не індэксуюцца ўстаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта.

Мінімальная заработная плата, устаноўленая ўрадам з 1 студзеня бягучага года ў памеры Br265, за жнівень таксама не індэксуецца.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Грашовыя даходы насельніцтва за жнівень 2017 года, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Br197,57 - 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі (у адпаведнасці з указам ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі