9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі. Такія даныя прыводзяцца ў новым аглядзе МВФ "Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі", паведамляе БЕЛТА.
Паводле прагнозаў МВФ, ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырасце на 4 працэнты, у 2019-м - на 3,1 працэнта. Раней аналітыкі фонду прагназавалі рост ВУП у Беларусі ў 2018 годзе на 2,8 працэнта.
Інфляцыя ў 2018 і 2019 гадах, паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, складзе ў Беларусі 5,5 працэнта.-0-