Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2018, 10:10

МТЗ паставіць у Новасібірскую вобласць 140 трактароў да канца жніўня

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракт на пастаўку 140 трактароў "Беларус" падпісаны 24 чэрвеня ў Новасібірску ў час святкавання 125-годдзя з дня заснавання горада, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар ТАА "Гандлёвы дом МТЗ-Сібір" Дзмітрый Бялайц.

Мінскі трактарны завод паставіць для патрэб сельгасвытворцаў і камунальных службаў 140 трактароў "Беларус" шырокай лінейкі: ад малагабарытнай тэхнікі да энерганасычаных машын. Выканаць кантракт маюць намер да канца жніўня.

На адной з галоўных пляцовак Новасібірска 24 чэрвеня таксама была арганізавана выстаўка беларускай тэхнікі. Свае машыны прадставілі Мінскі трактарны і аўтамабільны заводы, "Амкадор".

Жыхарам і гасцям горада паказалі шоу пагрузчыкаў. А асілак з Беларусі Дзмітрый Бялайц, які ўзначальвае ТАА "Гандлёвы дом МТЗ-Сібір", устанавіў новы рэкорд у буксіроўцы тэхнікі, працягнуўшы счапленне МАЗаў агульнай вагой больш за 90 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі