16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод у 2017 годзе паставіць на зборачную вытворчасць у Александрыю (Егіпет) 1,5 тыс. трактаракамплектаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам гендырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка ў час беларуска-егіпецкага дзелавога форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзем падпісваць кантракт на 1,5 тыс. трактаракамплектаў. Па наменклатуры будзе дадатковае ўзгадненне", - сказаў Фёдар Дамаценка.
Паводле яго слоў, мінімальная сума кантракта ацэньваецца ў памеры $20 млн. Тэхніка для далейшай зборкі паступіць на вытворчасць, што нядаўна адкрылася ў Александрыі.-0-