Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2018, 17:52

МТЗ на бізнес-форуме ў Ташкенце заключыў кантракты на $15 млн

12 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод на беларуска-ўзбекскім бізнес-форуме дзелавога і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Ташкенце заключыў кантракты на $15 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кантракты на 2019 год заключаны ў аб'ёме не менш як $15 млн. Гэта і гатовая прадукцыя, і машынакамплекты, і проста запчасткі", - сказаў Фёдар Дамаценка.

Паводле яго слоў, на бізнес-форуме прадстаўнікі Мінскага трактарнага завода таксама будуць абмяркоўваць з узбекскімі партнёрамі стварэнне зборачнай вытворчасці гусенічнай тэхнікі.

Своеасаблівы навічок на рынку Узбекістана - Мінскі аўтамабільны завод, які доўгі час адсутнічаў там з-за высокіх акцызаў. Свой гандлёвы дом прадпрыемства адкрыла толькі два гады таму. "Дзякуючы ўраду Узбекістана ўдалося знізіць гэтыя акцызы, у нас з'явілася магчымасць працаваць тут. Акрамя прамых продажаў, мы разглядаем пытанне аб зборцы нашай тэхнікі тут", - расказаў журналістам на форуме гендырэктар МАЗа Дзмітрый Кацярыніч.

За першае паўгоддзе завод паставіў ва Узбекістан прадукцыі на $1,4 млн. Плануецца, што ў час бізнес-форуму будуць заключаны кантракты яшчэ на $2,5 млн - 50 адзінак тэхнікі паставяць у 2018 годзе.

"Мы разумеем, што рынак вялікі і нашы магчымасці значна большыя. Цяпер займаемся сертыфікацыяй нашых аўтамабіляў, гэта адкрые нам дарогу і для шасі, якія потым пойдуць сюды для надбудовы спецыяльнай, камунальнай тэхнікі, кранаў. У гэтым напрамку будзем супрацоўнічаць з мясцовымі вытворцамі", - дадаў гендырэктар.

Акрамя таго, МАЗ шукае ва Узбекістане партнёра для арганізацыі вытворчасці спецтэхнікі. Ужа намечаны перагаворы, на прадпрыемстве разлічваюць, што гэта задача будзе вырашана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі