Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МПЗ выносіць на грамадскае абмеркаванне змяненні ў заканадаўчыя акты ў сферы ігральнага бізнесу

Эканоміка 19.04.2017 | 19:58

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах выносіць на грамадскае абмеркаванне прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты ў сферы ігральнага бізнесу, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Міністэрства па падатках і зборах выносіць на грамадскае абмеркаванне прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты, якія рэгулююць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу. Заўвагі і прапановы па названых змяненнях і дапаўненнях просім накіроўваць да 26 красавіка (уключна) на электронны адрас uklib@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне прапаноў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Як растлумачылі ў МПЗ, асноўнае прапанаванае змяненне - гэта спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі суб'ектаў ігральнага бізнесу. "Мы хочам перанесці іх улік з падатковых органаў у таварыства з абмежаванай адказнасцю "Маніторынгавы цэнтр па ігральным бізнесе". Гэта дасць магчымасць спрасціць працэдуру падачы і разгляду дакументаў", - расказалі ў міністэрстве.

Акрамя таго, ёсць прапановы і па змяненні падатковых ставак на ігральны бізнес. "Мы прапануем для тых суб'ектаў ігральнага бізнесу, якія працавалі менш за 15 дзён у падатковым перыядзе, змяншаць стаўку падатку на 50 працэнтаў. Цяпер гэта не прадугледжана. Самі стаўкі пры гэтым павялічвацца не будуць", - падкрэслілі ў ведамстве.

У МПЗ адзначылі, што гэтыя новаўвядзенні змогуць пачаць працаваць толькі пасля таго, як пачне дзейнічаць спецыяльная камп'ютарная касавая сістэма маніторынгавага цэнтра. "Там будзе відаць дата пастаноўкі аб'екта падаткаабкладання на ўлік, і з гэтай даты мы зможам лічыць колькасць дзён. Мы плануем перавесці ўсе ігральныя ўстановы ў гэту сістэму з 1 студзеня 2019 года, тады ж павінны ўступіць у сілу і змяненні ў заканадаўства", - расказалі ў міністэрстве.

У ведамстве падкрэслілі, што перавод падатковага ўліку суб'ектаў ігральнага бізнесу з падатковых органаў у веданне маніторынгавага цэнтра спросціць работу і МПЗ, і плацельшчыкаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд