Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2017, 12:50

МПЗ не разглядае праект аб увядзенні гарантыйнага дэпазіту для бізнесу

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах не разглядае праект дакумента аб увядзенні гарантыйнага дэпазіту для бізнесу. Аб гэтым у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" 15 кастрычніка заявіў міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка, паведамляе БЕЛТА.

У некаторых СМІ некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя аб магчымасці ўвядзення гарантыйнага дэпазіту ў якасці нейкай "страхоўкі" ад крымінальнай адказнасці або адміністрацыйнага працэсу за шэраг правапарушэнняў эканамічнага характару. "Калі гаварыць аб тым, ці разглядаецца Міністэрствам па падатках і зборах такі праект дакумента, то не, гэта няпраўда. Я магу выказаць меркаванне, адкуль пайшоў імпульс. Наша ведамства разглядае вялікую колькасць прапаноў, якія паступаюць ад грамадскасці на інтэрнэт-сайты, аб бізнес-саюзаў, - сказаў міністр. - Адна з прапаноў, адна з ідэй гучала ў выглядзе такога гарантыйнага дэпазіту. Таму гэта ідэя (не больш таго) была разгледжана на ўзроўні экспертаў".

"На мой погляд, гэта ідэя не заслугоўвае ўвагі і ніяк не будзе развівацца", - дадаў Сяргей Налівайка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі