Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 16:29

МПЗ атрымала права прыпыняць аперацыі плацельшчыкаў па іх электронных кашальках

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі атрымала права прыпыняць аперацыі плацельшчыкаў па іх электронных кашальках. Адпаведныя змяненні і дапаўненні ў палажэнне аб Міністэрстве па падатках і зборах уносяцца пастановай нумар 850, якую Савет Міністраў прыняў 15 лістапада. Інфармацыя аб гэтым апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, МПЗ прадастаўлена права прыпыняць у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, аперацыі плацельшчыкаў не толькі па іх рахунках, але і па электронных кашальках у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

Акрамя таго, з абавязкаў міністра па падатках і зборах выключана зацвярджэнне графікаў праверак выканання ў інспекцыях МПЗ і дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных ведамству, парадку разгляду зваротаў.

Таксама ў новай рэдакцыі выкладзены дадатак 1 "Тэрытарыяльныя органы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь". Так, з пераліку тэрытарыяльных органаў МПЗ выключаны інспекцыі па Ганцавіцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Віцебскім, Бешанковіцкім, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Петрыкаўскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Капыльскім, Мядзельскім, Уздзенскім, Хоцімскім, Круглянскім і іншых раёнах. Усяго ў пералік уваходзіць 87 тэрытарыяльных органаў (раней - 149).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі