Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2016, 12:29

МПЗ: адсутнасць прыбора кантролю выручкі ў таксі з 1 жніўня будзе пагражаць штрафам да 200 базавых

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За адсутнасць прыбора кантролю выручкі ў таксі індывідуальныя прадпрымальнікі заплацяць штраф да 100 базавых велічынь, юрыдычныя асобы - ад 10 да 200 базавых, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

"З 1 жніўня 2016 года забараняецца выкарыстанне юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі, касавага абсталявання (таксометраў) без устаноўленага сродку кантролю падатковых органаў (СКПО). За парушэнне названых патрабаванняў ч.1 арт.12.20 КоАП Беларусі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на ІП у памеры да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад 10 да 200 базавых велічынь", - расказалі ў МПЗ. Адна БВ цяпер складае Br21.

Сістэма кантролю касавага абсталявання дае магчымасць аператыўна выяўляць суб'екты гаспадарання, якія спрабуюць скрыць выручку, і адрасна праводзіць адпаведныя праверкі.

Раней устаноўка сродку кантролю падатковых органаў на касавым абсталяванні стала абавязковай для шэрага аб'ектаў, у тым ліку заправак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі