Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2018, 16:17

Мясніковіч: новыя формы работы важныя для пашырэння гандлёва-эканамічных адносін з Таджыкістанам

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Таджыкістану неабходна шукаць новыя формы работы для пашырэння гандлёва-эканамічных адносін. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфам Хакдодам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацелася б, каб у нас было больш цікавых сумесных праектаў. Безумоўна, трэба шукаць новыя варыянты работы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, традыцыйныя механізмы, якія выкарыстоўваюцца пры ўзаемадзеянні ў галіне гандлёвых адносін, спрацоўваюць не на дастатковым узроўні. Схема таварнага супрацоўніцтва павінна дапаўняцца інвестыцыйнай кампанентай. Трэба ствараць сумесныя вытворчыя прадпрыемствы, кампаніі па аказанні паслуг. Калі будзе сумесны бізнес, сумесны інтарэс, тады і тавараабарот павялічыцца.

Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што для дасягнення большага эфекту неабходна ўключыць грашова-крэдытную сістэму. Неабходна сур'ёзна падумаць, як актывізаваць супрацоўніцтва менавіта ў фінансавай сферы.

Што датычыцца палітычных адносін з Таджыкістанам, яны знаходзяцца на даволі высокім узроўні, упэўнены ён. У сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч адзначыў найвышэйшы ўзровень даверу, які склаўся паміж лідарамі дзвюх краін. У выніку плённа развіваюцца і іншыя напрамкі супрацоўніцтва. "Мы ўдзячны вашай краіне, вашаму палітычнаму кіраўніцтву за падтрымку Беларусі на сусветных пляцоўках - розных міжнародных самітах, па лініі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, іншых міжнародных арганізацый. Мы адчуваем гэту падтрымку і вельмі гэтым даражым", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Махмадшарыф Хакдод і Міхаіл Мясніковіч'
Махмадшарыф Хакдод і Міхаіл Мясніковіч'

У той жа час неабходна актывізаваць работу па парламенцкай лініі. Для гэтага ёсць добры інструмент - міжпарламенцкія групы дружбы. Можна працаваць і дыстанцыйна, і абменьвацца дэлегацыямі. Аднак важна прырастаць новымі праектамі ў рэальным сектары, сферы паслуг.

Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч упэўнены ў неабходнасці развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. "Трэба задзейнічаць рэгіянальны патэнцыял", - сказаў ён.

Паміж Беларуссю і Таджыкістанам склаліся добрыя адносіны ў адукацыйнай сферы. Шэраг універсітэтаў рэалізуюць сумесныя адукацыйныя праграмы, па якіх праходзіць падрыхтоўка кадраў для нацыянальных эканомік. Перспектыўным, на думку Міхаіла Мясніковіча, можа стаць сумесная падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Махмадшарыф Хакдод у сваю чаргу салідарны з меркаваннем, што паміж краінамі захоўваецца гістарычная дружба, даверныя адносіны, узаемавыгаднае партнёрства, і гэта надае добры імпульс усім напрамкам супрацоўніцтва. Што датычыцца гандлёва-эканамічных адносін, тут, як адзначыў пасол, сапраўды ёсць рэзерв для росту. Гэтыя пытанні сур'ёзна абмяркоўваліся на пасяджэнні таджыкска-беларускай міжурадавай камісіі, якое нядаўна прайшло ў Душанбэ. Хутка ў Таджыкістане адбудзецца выстаўка тавараў вытворцаў Беларусі. "Ёсць наша зацікаўленасць не толькі ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Цяпер патрэбнасць ёсць у плане сумеснай перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі, у першую чаргу малака, мяса. І мы вельмі зацікаўлены імпартаваць прадукты харчавання з Беларусі", - заявіў Махмадшарыф Хакдод.

Дружба і ўзаемаразуменне паміж краінамі, а таксама напрацаваная дагаворна-прававая база дадуць магчымасць і далей плённа развіваць адносіны ва ўсіх сферах, дадаў пасол Таджыкістана ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі