Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2018, 17:45

Мясніковіч: меркаванні аб фінансавай залежнасці Беларусі ад Расіі шкодныя і неаб'ектыўныя

12 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Меркаванні аб фінансавай і эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расіі, якія выказваюць у расійскіх і не толькі інфармацыйных і аналітычных цэнтрах, шкодныя і неаб'ектыўныя. Аб гэтым сёння на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што не мог не закрануць гэта пытанне. "Такая яго пастаноўка шкодная і для Беларусі, і для Расіі і неаб'ектыўная па сутнасці", - упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што ўзровень дзяржаўнага доўгу Беларусі знаходзіцца ў дыяпазоне, рэкамендаваным для дзяржаў з рынкамі, якія фарміруюцца. Краіна спраўна абслугоўвае свой дзярждоўг і пагашае крэдыты. "Кароткія тэрміны пазык, змяненні на знешніх валютных рынках вымушаюць прыцягваць рэфінансаванне ў замежнай валюце. Паколькі робім мы ўсе гэтыя аперацыі адкрыта, то ў недасведчанай аўдыторыі можа скласціся памылковае меркаванне, што Беларусь з году ў год пастаянна накоплівае даўгі. А размова ідзе не пра новыя пазыкі, а пра рэфінансаванне некаторай долі доўгу па фінансавых крэдытах", - звярнуў увагу ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі