Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2018, 14:21

Мясніковіч: мадэрнізаваць прадпрыемствы трэба за ПЗІ і даходы ад публічнага размяшчэння акцый

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыю прадпрыемстваў у Беларусі неабходна праводзіць за кошт прыцягнення прамых замежных інвестыцый і даходаў ад публічнага размяшчэння акцый. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цяперашніх умовах, лічыць Міхаіл Мясніковіч, "асноўнымі крыніцамі тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі з'яўляюцца прамыя замежныя інвестыцыі і даходы ад публічнага размяшчэння акцый айчынных кампаній".

Прамым замежным інвестыцыям, на думку спікера, неабходна аддаваць перавагу, перад звязанымі крэдытамі пад гарантыі ўрада.

Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што прадпрыемствы пакуль недастаткова займаюцца самастойным прыцягненнем фінансавых рэсурсаў, у тым ліку праз фондавы рынак. "Трэба актывізаваць гэтыя працэсы", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі