Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2017, 18:36

Мясніковіч: камерцыйныя банкі павінны адыгрываць актыўную ролю ў інвестдзейнасці

21 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Камерцыйныя банкі павінны адыгрываць актыўную ролю ў інвестыцыйнай дзейнасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Актыўную ролю ў інвестыцыйнай дзейнасці павінны адыгрываць камерцыйныя банкі. У іх добры прыбытак, ёсць рэсурсы, таму банкі павінны не толькі выгадна і актыўна крэдытаваць інвестпраекты, але і выступаць акцыянерамі, прамымі інвестарамі, удзельнічаць у праектным фінансаванні", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што прыцягненне інвестыцый з'яўляецца важнейшым прыярытэтам бягучай пяцігодкі, які забяспечвае канкурэнтаздольнасць эканомікі. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, цяпер доля інвестыцый у ВУП складае 17,6 працэнта, што вельмі мала. Захаванне такой сітуацыі на працягу некалькіх гадоў негатыўна выявіцца на абнаўленні рэальнага сектара эканомікі і знізіць яго і без таго невысокую эфектыўнасць. "Лічым мэтазгодным прыняць пакет нарматыўных прававых актаў па ўдасканаленні інвестклімату, пажадана не пазней за І квартал 2018 года. Пры гэтым неабходна было б удакладніць адказнасць і матывацыю дзяржорганаў, прадпрыемстваў. Сёння гэтыя нормы размытыя і не працуюць", - канстатаваў ён.

Міхаіл Мясніковіч паскардзіўся, што міністэрствы і рэальны сектар эканомікі вельмі рэдка выступаюць з інвестыцыйнымі прапановамі. Акрамя таго, паводле яго слоў, правалена даручэнне Прэзідэнта па прыцягненні кітайскіх інвестыцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі