Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2016, 17:50

Мясніковіч: Ашхабаду неабходна прыняць неадкладныя меры для паспяховага завяршэння будаўніцтва Гарлыкскага камбіната

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ашхабаду неабходна прыняць неадкладныя меры ў мэтах паспяховага завяршэння будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на праведзенай 27 верасня сустрэчы з паслом Туркменістана ў Беларусі Назаргулы Шагулыевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

"У якасці асобы, упаўнаважанай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам забяспечваць куратарства за ходам будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане, Міхаіл Мясніковіч выказаў крайнюю занепакоенасць у сувязі з невыкананнем туркменскім бокам узятых на сябе фінансавых і іншых абавязацельстваў па рэалізацыі гэтага праекта", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што "гэты фактар, а таксама шматлікія перашкоды, у тым ліку суб'ектыўнага характару, з якімі сутыкаюцца беларускія будаўнікі, негатыўна ўплываюць на ход будаўніцтва".

Акрамя таго, у час сустрэчы Міхаіл Мясніковіч закрануў некаторыя іншыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі