6 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ад поспеху рэалізацыі праграмы па паглыбленні інтэграцыі залежыць развіццё эканомік Расіі і Беларусі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам, на якіх бакі канчаткова ўзгаднілі праект гэтай праграмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што да сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, запланаванай на пачатак снежня, бакам трэба будзе правесці вялікую работу. У прыватнасці, неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі праграмы па паглыбленні інтэграцыі. Пералік гэтых дарожных карт быў таксама ўзгоднены сёння прэм'ер-міністрамі дзвюх краін. Паводле слоў Дзмітрыя Мядзведзева, яна датычацца практычна ўсіх сфер двухбаковага супрацоўніцтва: крэдытнай і падатковай палітыкі, мытнага рэгулявання, гандлю, пытанняў турызму.
"Ад вынікаў гэтай работы залежыць поспех нашага інтэграцыйнага праекта, поспех Саюзнай дзяржавы, напаўненне саюзнага дагавора гэтымі новымі рэаліямі, - падкрэсліў прэм'ер-міністр Расіі. - Каб эканомікі нашых краін былі бліжэйшыя, каб, нарэшце, быў сфарміраваны паўнацэнны агульны рынак, каб грамадзяне нашых краін атрымалі ад гэтага ўсе магчымыя перавагі".-0-