Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2017, 12:51

Місія МВФ будзе працаваць у Беларусі 5-12 чэрвеня

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам будзе працаваць у Мінску 5-12 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

Чакаецца, што эксперты фонду абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання сітуацыю ў эканоміцы Беларусі і правядуць падрыхтоўчую работу напярэдадні штогадовай місіі МВФ па артыкуле IV, якая чакаецца ў кастрычніку.

Як паведамлялася, Беларусь імкнецца да таго, каб пачаць новую праграму супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам у 2017 годзе. Раней заяўлялася, што краіна разлічвае на прадастаўленне фондам $3,5 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі