Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 11:16

Мінтранс выступае за вяртанне ліцэнзавання для таксістаў

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый выступае за вяртанне ліцэнзавання для таксістаў. Словы першага намесніка міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча прыводзіць газета "Рэспубліка", паведамляе БЕЛТА.

Аляксей Ляхновіч адзначыў, што апошнім часам шмат зваротаў па пытаннях рэгулявання на рынку таксі паступае ў міністэрства менавіта ад перавозчыкаў. "Калі раней да нас звярталіся ў асноўным спажыўцы, пасажыры, то цяпер прыходзяць запыты ад бізнесу. Рынак цяпер разрэгуляваны, і мы гэта бачым. На жаль, прыняцце рашэнняў зацягваецца: вельмі розныя пазіцыі наконт гэтага пытання ў дзяржорганаў. Наша пазіцыя выразная - трэба вяртаць ліцэнзаванне", - сказаў ён.

На думку першага намесніка міністра, Беларусі трэба ісці шляхам Польшчы і Расіі і ўводзіць ліцэнзаванне на кожны транспартны сродак. "Ліцэнзія павінна выдавацца не перавозчыку, як раней, а павінна быць ліцэнзійная картка на кожны аўтамабіль. Мы абавязаны ведаць кожнага вадзіцеля і кожную машыну, якая занята перавозкамі пасажыраў у сферы таксі. З аднаго боку, неабходна забяспечыць бяспеку пры перавозках пасажыраў, з другога - стварыць аднолькавыя ўмовы і добрасумленную канкурэнцыю на рынку транспартных паслуг", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксея Ляхновіча, падрыхтаваны план мерапрыемстваў, прапановы па ўрэгуляванні пытанняў на рынку таксі ўнесены ва ўрад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі