Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 сакавіка 2018, 17:36

"Мінскхлебпрам" запусціць вытворчасць снэкавай прадукцыі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Мінскхлебпрам" плануе запусціць вытворчасць снэкавай прадукцыі ў гэтым годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар КУП "Мінскхлебпрам" Уладзімір Талайка.

"У структуры таварыства 6 хлебазаводаў, кожны мае сваю спецыфіку і асартымент, над абнаўленнем якога яны пастаянна працуюць. Каэфіцыент абнаўлення за год складае амаль 40 працэнтаў за кошт выкарыстання новай сыравіны, новых рэжымаў апрацоўкі, - сказаў Уладзімір Талайка. - Акрамя таго, цяпер у стадыі рэалізацыі праект па выпуску снэкавай прадукцыі на хлебазаводзе "Аўтамат" - як элемент мадэрнізацыі. Прайшлі ўжо тэндарныя таргі, заключаецца дагавор з пастаўшчыком абсталявання. На працягу года, думаю, установім яго і пачнём выпуск новага асартыменту прадукцыі".

Сутачны аб'ём вытворчасці на новай лініі прадугледжваецца ў межах 5-6 т.

Кіраўнік прадпрыемства падкрэсліў, што лінейка снэкавай прадукцыі прапрацоўвалася сумесна з маркетолагамі, каб гарантаваць запатрабаванасць гэтага па сутнасці імпартазамяшчальнага тавару. "На прылаўках у асноўным прадстаўлена снэкавая прадукцыя расійскіх і еўрапейскіх вытворцаў. Мы ж прапануем новы і даволі шырокі асартымент - для дарослых і дзяцей", - дадаў Уладзімір Талайка.

Акрамя таго, на хлебазаводзе нумар 4 рэалізуецца інвестыцыйны праект па замене печаў на шмат'ярусныя са змяненнем тэхналагічных рэжымаў, што таксама дасць магчымасць зрабіць разнастайным асартымент хлебабулачнай прадукцыі. "І на ўсіх хлебазаводах мы лакальна мяняем абсталяванне, гэта значыць пастаянна ўдасканальваемся", - рэзюмаваў субяседнік.

КУП "Мінскхлебпрам" - адзін з асноўных вытворцаў хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыі ў Беларусі. Сярэднясутачная магутнасць вытворчасці хлебабулачных вырабаў - 255 т, кандытарскіх вырабаў - амаль 16 т, больш як 8 т бараначнай прадукцыі, каля 10 т пернікаў і пячэння. Прадпрыемства актыўна рэалізуе прадукцыю на ўнутраны рынак: заключана каля 3,7 тыс. дагавораў з рэзідэнтамі Беларусі. З усяго аб'ёму вытворчасці прыкладна 60 працэнтаў адгружаецца на Мінск, амаль 35 працэнтаў - у рэгіёны. Рознічны тавараабарот па фірменнай гандлёвай сетцы складае каля Br1 млн у месяц. І яшчэ заключана амаль 40 кантрактаў на экспартныя пастаўкі пераважна ў Расію, а таксама ў Ізраіль, Сінгапур, Канаду, ЗША, Арменію, Грузію і іншыя краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі