Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2018, 11:21

Мінсельгасхарч зацвердзіў план правядзення асенніх палявых работ

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла план правядзення асенніх палявых работ у сельгасарганізацыях у 2018 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, плошча азімай сяўбы павінна скласці 1,671 млн га, з іх 1,309 млн га - гэта азімыя збожжавыя на зерне, 361,8 тыс. га - крыжакветныя (у тым ліку 344,3 тыс. га азімага рапсу на зерне).

Патрэбнасць у насенні збожжавых культур пад азімую сяўбу ацэньваецца ў памеры 389,7 тыс. т, з іх у асноўны фонд - 324,8 тыс. т, у страхавы фонд - 64,9 тыс. т. Насення азімага рапсу неабходна 2,06 тыс. т.

Для правядзення работ спатрэбіцца 338,2 тыс. т мінеральных угнаенняў (43 тыс. т азотных, 96,6 тыс. т фосфарных і 198,6 тыс. т калійных). Патрэбнасць у дызпаліве ацэньваецца ў памеры 257,3 тыс. т, у бензіне - 16,2 тыс. т.

Пачнуць азімую сяўбу збожжавых Віцебская і Магілёўская вобласці 3 верасня, Мінская - 5 верасня, Гродзенская - 6 верасня, Брэсцкая - 8 верасня, Гомельская - 9 верасня, а завяршыць яе плануецца 2 кастрычніка. Сяўбу азімага рапсу прадугледжваецца завяршыць да 30 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі