Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2017, 12:17

Мінсельгасхарч зацвердзіў план правядзення асенніх палявых работ

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла план правядзення асенніх палявых работ у сельгасарганізацыях у 2017 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам плошча азімай сяўбы павінна скласці 1,64 млн га, з іх 1,276 млн га - гэта азімыя збожжавыя на зерне, 364 тыс. га - азімы рапс на зерне.

Патрэбнасць у насенні збожжавых культур пад азімую сяўбу ацэньваецца ў памеры 405 тыс. т, з іх у асноўны фонд - 316,8 тыс. т, у страхавы фонд - 88,2 тыс. т.

Для правядзення работ спатрэбіцца 327,5 тыс. т мінеральных угнаенняў (41,7 тыс. т азотных, 94,1 тыс. т фосфарных і 191,7 тыс. т калійных). Патрэбнасць у дызпаліве ацэньваецца ў памеры 258,5 тыс. т, у бензіне - 16,2 тыс. т.

Віцебская, Мінская і Магілёўская вобласці пачнуць азімую сяўбу збожжавых 5 верасня, з 9 верасня ўсе рэгіёны краіны далучацца да гэтых работ. Азімую сяўбу плануецца завяршыць 2 кастрычніка. Сяўбу азімага рапсу плануецца завяршыць да 30 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі