Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2019, 14:44

Мінсельгасхарч вядзе пастаянныя перагаворы аб пастаўках сельгаспрадукцыі ў Расію - Хацько

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі вядзе пастаянныя перагаворы з Рассельгаснаглядам і Мінсельгасам Расіі па пытаннях паставак сельгаспрадукцыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько ў час V Экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ідзе перагаворны працэс у напружаным, але нармальным рэжыме. Мы дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца з расійскім міністрам, правесці сумесную калегію. Там прадоўжым абмеркаванне праблемных пытанняў, - сказаў міністр. - У нас цесныя, практычна штодзённыя кантакты і з Рассельгаснаглядам, і з Мінсельгасам Расіі".

У прыватнасці, Анатоль Хацько і кіраўнік Мінсельгаса РФ Дзмітрый Патрушаў 15 красавіка правялі сустрэчу ў Маскве. Абмяркоўваліся пытанні ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў аграрнай сферы.

Акрамя таго, 16 красавіка прайшлі перагаворы з Рассельгаснаглядам у фармаце відэаканферэнцыі, на якіх у тым ліку абмяркоўвалася пытанне магчымасці прыезду інспекцыі з Расіі для праверкі беларускіх вытворцаў яблыкаў і груш. "Сёння будзем чакаць адказу", - дадаў міністр. Раней Рассельгаснагляд аб'явіў аб забароне ўвозу яблыкаў і груш з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі