Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2017, 12:30

Мінсельгасхарч: прэтэнзій ад Рассельгаснагляду ў час цяперашняй інспекцыі не паступала

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэтэнзій ад Рассельгаснагляду ў час цяперашняй інспекцыі не паступала, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў перад адкрыццём II Міжнароднага экспартнага форуму "Беларусь мясная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цесна працуем з прадстаўнікамі Рассельгаснагляду па ўсіх напрамках, у тым ліку і па агародніннай прадукцыі. Цяпер у Беларусь прыехала чарговая інспекцыя, яны працуюць ужо некалькі дзён. Прэтэнзій пакуль няма", - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён адзначыў, што работа з Рассельгаснаглядам вядзецца ў штодзённым рэжыме. "Усе тыя меры, якія прымаюцца беларускім бокам, улічваюцца. Мы знайшлі пэўны кансэнсус і працуем, каб устараніць тыя заўвагі, якія ёсць, разабрацца ў тых прэтэнзіях, якія прысутнічаюць. Часта яны не абгрунтаваныя, а калі абгрунтаваныя, мы ўстараняем заўвагі і адкрываем прадпрыемствы для паставак у Расію ў штатным рэжыме. Ёсць розныя падыходы да сістэмы веткантролю, з якімі мы згодны ці не згодны. Цяпер на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі мы выпрацоўваем агульныя падыходы да гэтага пытання і стараемся зняць усе абмежаванні ў пастаўках нашай мяса-малочнай прадукцыі", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі