Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 сакавіка 2018, 18:01

Мінсельгасхарч: на ўсе прэтэнзіі Рассельгаснагляду наконт малака даюцца аргументаваныя адказы

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўсе прэтэнзіі Рассельгаснагляду адносна малака беларускім бокам даюцца аргументаваныя адказы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

"На ўсе прэтэнзіі Рассельгаснагляду адносна малака беларускім бокам даюцца аргументаваныя адказы. Такая работа вядзецца", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы. У Беларусі дзейнічае шматступеньчатая сістэма кантролю якасці малака - размова ідзе як пра сыравіну, так і пра гатовую прадукцыю.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Беларусі на 15 сакавіка. Першапачаткова заяўлялася аб забароне на пастаўкі з 26 лютага, затым увядзенне пераносілася на 6 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі