Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2018, 18:39

Мінпрыроды расказала аб пошуку ў Беларусі золата, медзі, плаціны і ўранавай руды

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў, начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Колб сёння на прэс-канферэнцыі расказаў пра пошук у Беларусі золата, медзі, плаціны і ўранавай руды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца пошукаў золата на тэрыторыі Беларусі, такія работы праводзіліся па праграме асваення радовішчаў карысных выкапняў і развіцця мінеральна-сыравіннай базы Беларусі на 2011-2015 гады. Былі пошукавыя работы ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, па выніках якіх выдзелены перспектыўны ўчастак Зуберава. На даволі вялікіх глыбінях - ад 300 да 500 м - выяўлены праяўленні золата. Цяпер неабходна правесці поўны цыкл геолагаразведачных работ. Гэты ўчастак унесены ў пералік прапанаваных для перадачы ў канцэсію для заключэння дагавора з канцэсіянерам аб пошукавых работах і папярэдняй разведцы. Канцэсіянер пакуль не знойдзены", - сказаў Васіль Колб.

Усяго ў пераліку 15 аб'ектаў, што прапануюцца для перадачы ў канцэсію. Апошнім у маі 2018 года ў яго было ўключана радовішча гаручых сланцаў Тураўскае, размешчанае ў Столінскім і Жыткавіцкім раёнах. "На жаль, на гэты час ніводнага канцэсіянера няма. Мы распрацавалі канцэсійныя прапановы па тых чатырох аб'ектах, за якія адказнае Мінпрыроды. Думаю, або ў канцы гэтага года, або ў пачатку наступнага адбудзецца конкурс", - дадаў прадстаўнік Мінпрыроды.

"Акрамя золата, на тэрыторыі Беларусі ёсць праяўленні медзі і плаціны. Плаціна зафіксавана на ўчастку Зуберава, - адзначыў Васіль Колб. - Ёсць таксама перспектывы па выяўленні радовішчаў уранавай руды. Плошчы былі выяўлены яшчэ гадоў 20 таму, але далейшыя работы па выяўленні радовішчаў прыпынены ў сувязі з тым, што яны даволі затратныя і патрабуюць добрага эканамічнага абгрунтавання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі