Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2016, 11:52

Міністэрства гандлю афіцыйна перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю афіцыйна перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Такое рашэнне змешчана ва ўказе Прэзідэнта Беларусі нумар 317 ад 23 жніўня 2016 года, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з указам, Міністэрства гандлю цяпер будзе называцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакумент таксама зацвярджае эмблему і сцяг ведамства, якія адрозніваюцца ад ранейшых толькі надпісам.

Указ уступае ў сілу з 8 верасня 2016 года.

Адзіны антыманапольны орган ствараецца на базе Міністэрства гандлю Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 188 "Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 чэрвеня. У склад ведамства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На новы антыманапольны орган ускладзены функцыі па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі на таварных рынках рэспублікі, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, рэгуляванні цэн і тарыфаў, кантролі і рэгуляванні спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў. Ключавая мэта новага міністэрства - вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку краіны шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі