Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2015, 15:33

Мінгандаль прыпыняе работу 30 магазінаў MART INN

2 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі прыпыняе работу 30 магазінаў MART INN, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінгандлю.

"За сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі са скончанымі тэрмінамі годнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем вынесена рашэнне аб прыпыненні на тэрмін да 90 дзён (з 16 снежня) работы магазінаў сеткі MART INN", - адзначылі ў Мінгандлі.

На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты - больш за Br20 млрд. Пры гэтым у асобных магазінах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам годнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і інш.).

Уладальнік гэтай сеткі толькі па матэрыялах праверак Мінгандлю ў 2015 годзе чатыры разы прыцягваўся судамі да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму больш за Br120 млн. Акрамя таго, да адказнасці былі прыцягнуты 10 службовых асоб таварыства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі