Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2016, 10:10

Мінгандаль павышае гранічныя мінімальныя цэны на моцны алкаголь з 1 кастрычніка

29 жніўня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Міністэрства гандлю загадам ад 8 жніўня 2016 г. нумар 26 павышае гранічныя мінімальныя цэны на алкагольныя напіткі мацункам звыш 28 працэнтаў і этылавы спірт, якія будуць дзейнічаць з 1 кастрычніка. Адпаведны дакумент апублікаваны 27 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, гранічная мінімальная адпускная цана за 0,5 літра беларускага алкаголю мацункам 40 працэнтаў (з коштам спажывецкай тары) складзе Br4,40, рознічная цана - Br5,58. Адпускная цана на імпартныя алкагольныя напіткі, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, складзе Br8,80.

"На рознічную цану гэта паўплываць не павінна, паколькі фактычныя адпускныя цэны вышэйшыя за мінімальныя", - пракаменціраваў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.

Таксама пастановай устаноўлены гранічныя мінімальныя адпускныя цэны на спірт этылавы з харчовай сыравіны, вырабляемы і (або) рэалізуемы на тэрыторыі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі