Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 снежня 2015, 16:27

Мінгандаль ініцыіруе прымяненне паніжаючых каэфіцыентаў да арэнднай стаўкі для гандлюючых беларускімі таварамі

7 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі выйшла з прапановай ва ўрад устанавіць для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб незалежна ад формы ўласнасці, якія ажыццяўляюць выключна рэалізацыю тавараў айчыннай вытворчасці, прымяненне да базавай стаўкі арэнднай платы паніжаючых каэфіцыентаў (0,4 і 0,5). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.

"Прапанова ўнесена ў мэтах карэкціроўкі існуючай сітуацыі, павелічэння долі тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце", - адзначыў Артур Карповіч. Паводле яго слоў, гэтай мерай прапануецца дапоўніць указ нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю", дзеянне якога распаўсюджваецца толькі на плошчы, што належаць дзяржаўным суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці або з доляй дзяржавы.

Пры гэтым Артур Карповіч падкрэсліў, што ўзровень фактычнага выкарыстання гандлёвых месц у гандлёвых цэнтрах складае каля 80 працэнтаў. Сярэдні кошт арэнды квадратнага метра з пачатку года знізіўся на 30 працэнтаў і складае амаль 20 еўра. "У існуючых умовах уласнікі плошчаў прымаюць актыўныя меры па прыцягненні арандатараў. Часам пры заключэнні дагавора арэнды першы час плата наогул не бярэцца - аплачваюцца толькі камунальныя плацяжы", - сказаў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі