Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 16:33

Мінгандаль і Нацбанк абнародавалі графік работы тэрміналаў 30 чэрвеня і 1 ліпеня

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю і Нацыянальны банк Беларусі абнародавалі графік работы тэрмінальнага абсталявання 30 чэрвеня і 1 ліпеня. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінгандлю, паведамляе БЕЛТА.

Так, тэрмінальнае абсталяванне Беларусбанка, БПБ-Ашчадбанка, Белаграпрамбанка прыпыняе работу з 23.30 30 чэрвеня да 8.00 1 ліпеня. Тэрміналы Пріорбанка не будуць працаваць з 23.00 да 9.00, Белінвестбанка - з 23.00 да 7.00.

Банк БелВЭБ, Белгазпрамбанк, МТБанк прыпыняць работу тэрміналаў 30 чэрвеня ў 23.00 і адновяць 1 ліпеня ў 6.00. Тэрмінальнае абсталяванне Парытэтбанка 30 чэрвеня не будзе працаваць з 23.30 да 6.30.

1 ліпеня і ў наступныя дні суб'екты гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання прымуць усе неабходныя меры для забеспячэння бесперабойнай работы тэрмінальнага абсталявання і разлікаў банкаўскімі плацежнымі карткамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі