Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 снежня 2015, 18:46

Мінгандаль дазволіў магазінам MART INN прадоўжыць работу

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам MART INN прадоўжыць работу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ЗТАА "Март Інн Фуд".

"ЗТАА "Март Інн Фуд" атрымала ад Міністэрства гандлю рашэнне аб аднаўленні дзейнасці гандлёвых аб'ектаў. Магазіны прадаўжаюць працаваць", - паведамілі ў кампаніі.

Як паведамлялася раней, за сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі са скончанымі тэрмінамі годнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем было вынесена рашэнне аб прыпыненні з 16 снежня на тэрмін да 90 дзён работы магазінаў сеткі MART INN.

Мінгандаль прыпыняе работу 30 магазінаў MART INNМінгандаль прыпыняе работу 30 магазінаў MART INN
На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты - больш за Br20 млрд.

На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты - больш за Br20 млрд. Пры гэтым у асобных магазінах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам годнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і інш.).-0-

MART INN абавязуецца выправіць выяўленыя Мінгандлем недахопы да прыпынення работы магазінаўMART INN абавязуецца выправіць выяўленыя Мінгандлем недахопы да прыпынення работы магазінаў
Гандлёвая сетка MART INN з сярэдзіны 2015 года актыўна працавала над скарачэннем дэбіторскай запазычанасці перад сваімі партнёрамі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі