15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам MART INN прадоўжыць работу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ЗТАА "Март Інн Фуд".
"ЗТАА "Март Інн Фуд" атрымала ад Міністэрства гандлю рашэнне аб аднаўленні дзейнасці гандлёвых аб'ектаў. Магазіны прадаўжаюць працаваць", - паведамілі ў кампаніі.
Як паведамлялася раней, за сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі са скончанымі тэрмінамі годнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем было вынесена рашэнне аб прыпыненні з 16 снежня на тэрмін да 90 дзён работы магазінаў сеткі MART INN.
На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты - больш за Br20 млрд. Пры гэтым у асобных магазінах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам годнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і інш.).-0-