Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2016, 16:39

Мінгандаль чакае інфармацыі ад пакупнікоў аб тонкіх месцах у рабоце гандлю ва ўмовах дэнамінацыі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю чакае інфармацыі ад пакупнікоў аб тонкіх месцах у рабоце гандлю ва ўмовах дэнамінацыі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра расказаў, што будзе арганізавана работа гарачых ліній. Паводле слоў Эдварда Матуліса, яму 2 ліпеня трэба будзе адказваць на пытанні грамадзян у час прамой тэлефоннай лініі. "Мы чакаем інфармацыі ад пакупнікоў, дзе ёсць нейкія тонкія месцы, каб мы маглі выправіць сітуацыю", - адзначыў ён.

Мінгандаль будзе праводзіць маніторынг цэн ва ўмовах дэнамінацыі, адсочваць работу гандлёвых аб'ектаў. Напрыклад, у частцы таго каб абавязкова забяспечвалася магчымасць разлічвацца карткамі. Намеснік міністра нагадаў, што аб'явы ў некаторых гандлёвых кропках аб тым, што банкаўскія плацежныя карткі не будуць абслугоўваць да 4 ліпеня, абсалютна незаконныя. "Ніякіх падстаў для гэтага няма", - падкрэсліў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі