Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 ліпеня 2017, 09:00

Мінфін вынес на абмеркаванне праект указа па пытаннях страхавой дзейнасці

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях страхавой дзейнасці", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Мінфіна.

Дакумент распрацаваны ў мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання і далейшага развіцця страхавой дзейнасці, а таксама прыняцця дадатковых мер па абароне маёмасных інтарэсаў грамадзян і арганізацый.

З тэкстам можна азнаёміцца на сайце Мінфіна. Прапановы можна прадаставіць не пазней за 1 жніўня 2017 года ў электронным выглядзе на адрас insurance@minfin.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі