Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 красавіка 2018, 10:30

Мінфін устанавіў парадак пералічэння заробленых на суботніку сродкаў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі ўстанавіла парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2018 годзе. Адпаведная пастанова Мінфіна ад 13 красавіка 2018 года нумар 21 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя ўлады, іншыя арганізацыі пералічваюць сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, вызначаемых добраахвотна работнікамі, уключаючы тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, на асобныя банкаўскія рахункі (балансавы рахунак 3641) раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Калі ў рэспубліканскім суботніку ўдзельнічаюць некамерцыйныя арганізацыі, то па рашэнні іх калектываў сродкі ўносяцца наяўнымі грашыма на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або пералічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак арганізацыі з далейшым пералічэннем на такія рахункі. Сума вызначаецца добраахвотна самімі калектывамі.

Раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты штодзень пералічваюць сродкі, атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка, на асобныя рахункі абласных выканаўчых камітэтаў. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам у сваю чаргу кожны дзень пералічваюць 50 працэнтаў паступленняў на асобны банкаўскі рахунак (балансавы рахунак 3640) Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.

Рэспубліканскі суботнік ў 2018 годзе пройдзе 21 красавіка, кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць у гэты дзень на сваёй малой радзіме. Як паведамлялася, 50 працэнтаў грашовых сродкаў, якія аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Мінфіну, будуць накіраваны Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў мэтах арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

50 працэнтаў сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі