Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2016, 12:07

Мінфін растлумачыў, як будуць працаваць касы арганізацый пасля дэнамінацыі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як будуць працаваць касы беларускіх арганізацый пасля дэнамінацыі, расказала сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту Міністэрства фінансаў Беларусі Таццяна Рыбак.

З 1 ліпеня ў касы арганізацый будуць паступаць грашовыя знакі ўзору 2000-га і 2009 года. "Вартасныя паказчыкі ў прыходных і расходных касавых ордэрах, а таксама касавай кнізе з 1 ліпеня пазначаюцца ў дэнамінаваных беларускіх рублях", - адзначыла Таццяна Рыбак.

Напрыклад, калі ў касу арганізацыі ўнесена 2 млн рублёў узору 2000 года і 300 рублёў 50 капеек узору 2009 года, афармляецца адзін прыходны касавы ордэр, у якім пазначаецца сума 500 рублёў 50 капеек (2 000 000 : 10 000 + 300,50).

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам нумар 450 ад 4 лістапада 2015 года. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў і 1 беларускі рубель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі