Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2016, 12:55

Мінфін не выключае карэкціроўкі закладзенага ў бюджэце курса долара

25 мая, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Курс беларускага рубля да долара, які закладзены ў бюджэце на 2016 год, можа быць скарэкціраваны, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінфін гэтыя паказчыкі не вызначае. Іх вызначае Міністэрства эканомікі, - сказаў Дзмітрый Кійко. - Безумоўна, мы пры ўдакладненні бюджэту скарэкціруем курс для разліковых паказчыкаў, якія звязаны з валютай".

Прадстаўнік Мінфіна не стаў называць канкрэтныя лічбы. "Але мы будзем арыентавацца на параметры, блізкія да дзеючага курса", - сказаў ён. Пры гэтым Дзмітрый Кійко лічыць, што да канца года курс долара можа змяняцца ў межах Br19-21 тыс.

Акрамя таго, намеснік кіраўніка Мінфіна адказаў на пытанне наконт прагназуемага прыбытку ад нафтапошлін і магчымага змянення цаны за барэль нафты, якая закладзена ў бюджэт на 2016 год. "У нас мэтавы паказчык на бягучы год застаўся пакуль што $50 за барэль. Зыходзячы з гэтага, пакуль не будзе праведзена ацэнка гэтага базавага паказчыка, адпаведна не будуць пераглядацца паступленні ад пошлін", - сказаў Дзмітрый Кійко.

Ён нагадаў, што раней планавалася атрымаць у бюджэт ад нафтапошлін прыкладна $1 млрд пры цане каля $50 за барэль. Аднак гэта будзе залежаць ад кан'юнктуры рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі