Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2016, 20:00

Мінфін назваў топ-10 прыбытковых ААТ Беларусі за 2015 год

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў назвала топ-10 прыбытковых адкрытых акцыянерных таварыстваў Беларусі за 2015 год. Справаздача размешчана на афіцыйным сайце Мінфіна, паведамляе БЕЛТА.

Узначаліў спіс "Беларуськалій" (Br11,26 трлн), у тройцы знаходзяцца "Газпрам трансгаз Беларусь" (Br4,9 трлн) і Мазырскі НПЗ (Br3,5 трлн).

У рэйтынг таксама ўвайшлі Банк развіцця Беларусі, "Гомельтранснафта Дружба", "Пеленг", 558-ы авіярамонтны завод, Пінскі камбінат хлебапрадуктаў, Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", агракамбінат "Дзяржынскі".

Найбольшую страту па выніках 2015 года атрымала ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія".

"Беларуськалій" быў на першым месцы ў спісе самых прыбытковых ААТ і ў 2014 годзе. У параўнанні з 2014-м першую дзясятку рэйтынгу пакінулі "Нафтан", "Прамагралізінг", "Савушкін прадукт", "МАПІД", Мінскі завод колавых цягачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі