Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2017, 11:31

Мінфін Беларусі пацвердзіў размяшчэнне еўрабондаў на $1,4 млрд

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб'ёме $1,4 млрд, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Беларусі Ірына Комар.

Еўрабонды размешчаны двума траншамі даходнасцю на ўзроўні 7,125 працэнта і 7,625 працэнта.

У чэрвені бягучага года Беларусь правяла road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе. Арганізатарамі выступілі Citi, Raiffeisen Bank International AG і Банк развіцця Беларусі. У рамках гэтага мерапрыемства прайшлі прэзентацыйныя акцыі, адбыліся сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі.

Як паведамлялася, Беларусь разлічвае рэфінансаваць еўрааблігацыі на $800 млн з тэрмінам пагашэння ў пачатку студзеня 2018 года і для гэтага прадаўжае работу над новым выпускам еўрабондаў. У 2011 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі на суму $800 млн са стаўкай 8,95 працэнта і пагашэннем 26 студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі