Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Мінфін Беларусі і расійскі "Газпрамбанк" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Эканоміка 12.10.2017 | 19:09

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі і АТ "Газпрамбанк" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінфіна, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве АТ "Газпрамбанк" будзе аказваць Міністэрству фінансаў Беларусі інфармацыйна-арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку ў рабоце па пашырэнні прысутнасці Беларусі на фінансавых рынках Расіі і Кітая. Пагадненне прызначана садзейнічаць вырашэнню прыярытэтных задач умацавання фінансавай стабільнасці Беларусі і дыверсіфікацыі крыніц фінансавання бюджэту.

З боку Міністэрства фінансаў пагадненне падпісаў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, ад АТ "Газпрамбанк"- першы віцэ-прэзідэнт Дзяніс Шулакоў.

АТ "Газпрамбанк" - адзін з буйнейшых універсальных фінансавых інстытутаў Расіі, які прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх, фінансавых, інвестыцыйных прадуктаў і паслуг карпаратыўным і прыватным кліентам, фінансавым інстытутам, інстытуцыянальным і прыватным інвестарам. Ён займае лідзіруючыя пазіцыі на расійскім фінансавым рынку. З 2015 года банк з'яўляецца рэйтынгавым кансультантам Міністэрства фінансаў Расіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.