Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 09:45

Мінфін Беларусі будзе весці пералік ААТ, якія прадаюць акцыі праз замежныя дэпазітарныя распіскі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі будзе весці пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх размешчаны (прададзены) з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 19 ліпеня 2016 года нумар 65, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пералік будзе размяшчацца ў адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер. Для падтрымання даных у актуальным стане ААТ будуць ва ўстаноўленыя тэрміны перадаваць Мінфіну інфармацыю аб перадачы (вяртанні) акцый.

Пастанова нумар 65 уступае ў сілу з 11 верасня 2016 года. Яна прынята для выканання норм указа нумар 84, які быў падпісаны ў сакавіку. Дакумент прадастаўляе ААТ права на падставе дагавора перадаваць свае акцыі замежным арганізацыям, якія ў сваю чаргу на гэтыя акцыі выпускаюць замежныя дэпазітарныя распіскі і размяшчаюць (прадаюць) іх на міжнародным рынку замест акцый.

Рэалізацыя ўказа павінна садзейнічаць правядзенню канструктыўных перагавораў і пачатку канкрэтнай работы па выкарыстанні ў бягучых умовах новых нестандартных інструментаў прыцягнення ў краіну замежнага капіталу з міжнародных фінансавых рынкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі