Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2018, 12:17

Мінфін Беларусі 6 сакавіка правядзе продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі 6 сакавіка правядзе аўкцыён па продажы дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных і юрыдычных асоб выпуску нумар 247, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Аб'ём выпуску - адкрыты. Намінальная вартасць адной валютнай аблігацыі - 1 тыс. еўра. Стаўка працэнтнага даходу ўстанаўліваецца на ўвесь тэрмін абарачэння валютных аблігацый у ходзе правядзення аўкцыёну. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 2 263 дні. Дата іх пагашэння - 16 мая 2024 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па 12 працэнтных перыядах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі