Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 красавіка 2018, 19:20

Мінфін Беларусі 10 мая правядзе аўкцыёны па дадатковым размяшчэнні валютных аблігацый

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі 10 мая правядзе аўкцыёны па дадатковым размяшчэнні дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, выпускаў нумар 247 і нумар 248 для юрыдычных і фізічных асоб. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінфіна, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём дадатковага размяшчэння дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, выпуску нумар 247 для юрыдычных і фізічных асоб - 2,31 млн еўра. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - 1 тыс. еўра. Стаўка працэнтнага даходу - 3,97 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 2 263 дні. Дата іх пагашэння - 16 мая 2024 года. На сайце Мінфіна прыводзяцца даты выплат даходу па 12 працэнтных перыядах.

Аб'ём дадатковага размяшчэння дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, выпуску нумар 248 для юрыдычных і фізічных асоб - $16,048 млн. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 5,5 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 2 417 дзён. Дата іх пагашэння - 14 лістапада 2024 года. На сайце Мінфіна прыводзяцца даты выплат даходу па 13 працэнтных перыядах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі