Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2019, 17:22

Мінфін: Беларусь выканала ўсе ўмовы па праграме з ЕФСР для сёмага траншу, мяч на баку фонду

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выканала ўсе ўмовы па праграме з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) для атрымання сёмага траншу крэдыту, цяпер мяч знаходзіцца на баку фонду, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.

"З улікам таго, што да гэтага часу няма якога-небудзь рашэння ЕФСР аб прадастаўленні Рэспубліцы Беларусь сродкаў сёмага траншу або аб закрыцці праграмы без прадастаўлення апошняга траншу крэдыту, стабілізацыйная праграма мае актыўны статус, і мяч знаходзіцца на баку ЕФСР", - лічаць у Мінфіне.

На прадастаўленую Мінфінам у адрас ЕФСР 30 студзеня 2019 года справаздачу аб выкананні ўмоў па сёмым траншы (ацэнка паказчыкаў на 1 снежня 2018-га) другой стабілізацыйнай праграмы кіраўніком фонду (ЕАБР. - Заўвага БЕЛТА) да гэтага часу не дадзена адпаведнае заключэнне ў адрас беларускага боку. "Хоць усе паказчыкі, няхай з некаторым спазненнем, але былі выкананы. Пры гэтым, паводле папярэдніх справаздач, такая ацэнка рыхтавалася максімум на працягу месяца", - звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Акрамя таго, у сувязі з зацягваннем разгляду гэтага пытання кіраўнік сродкаў фонду "вымушаў" беларускі бок двойчы прадаўжаць перыяд даступнасці крэдытных сродкаў па сёмым траншы крэдыту ЕФСР. У канцы чэрвеня Міністэрства фінансаў праінфармавала ЕФСР аб крайняй занепакоенасці зацягнутай працэдурай прадастаўлення траншу і рэкамендавала фонду прыняць рашэнне аб пералічэнні Беларусі сёмага траншу ва ўстаноўленыя тэрміны.

У сваю чаргу фонд 1 ліпеня праінфармаваў беларускі бок аб завяршэнні перыяду даступнасці і, як вынік, аб ануляванні сродкаў траншу ў памеры $200 млн.

Як паведамлялася, Беларусь у першай палавіне 2015 года падала заяўку на крэдыт у памеры $3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (цяпер мае назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця - ЕФСР). У далейшым першапачаткова агучаная сума крэдыту для Беларусі ў памеры $3 млрд зменшылася да $2 млрд.

У Мінфіне нагадалі, што ў адпаведнасці з умовамі пагаднення аб прадастаўленні фінансавага крэдыту рэсурсы ЕФСР выдзяляюцца для рэалізацыі праграмы рэформ урада і Нацыянальнага банка Беларусі. Праграма дзейнічае да моманту выканання змешчаных у ёй абавязацельстваў Беларусі або да моманту адабрэння Саветам фонду новай праграмы. Крэдыт ЕФСР прадастаўляецца траншамі пры ўмове выканання Беларуссю мер праграмы. Адным з галоўных абавязацельстваў рэспублікі з'яўляецца накіраванне кіраўніку фонду (Еўразійскаму банку развіцця) справаздачы аб выкананні названых мер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі