Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2016, 11:51

Мінфін: адшуканне ўнутраных рэзерваў павышэння эфектыўнасці бюджэтных расходаў - найбольш важная задача на пяцігодку

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Найбольш важнай задачай на пяцігодку з'яўляецца адшуканне ўнутраных рэзерваў павышэння эфектыўнасці бюджэтных расходаў. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, каменціруючы вынікі завершанага 23 чэрвеня ў Мінску V Усебеларускага народнага сходу і адобраную дэлегатамі форуму праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, паведамляе БЕЛТА.

"Ад фінансавання затрат мы будзем пераходзіць да фінансавання вынікаў дзейнасці ўсіх бюджэтных арганізацый. Гэта значыць, будзе выбудавана сістэма паказчыкаў эфектыўнасці і ацэнкі дзейнасці дзяржорганаў, арганізацый", - сказаў Максім Ермаловіч.

Раней першы намеснік міністра фінансаў адзначыў, што прыярытэтамі пяцігодкі таксама стануць павышэнне тэхналагічнасці вытворчасці ў краіне і стварэнне за кошт высокай прадукцыйнасці працы новых рабочых месц, павышэнне якасці сістэмы кіравання. Апошняе дапаможа скараціць затраты на ўтрыманне сістэмы кіравання і зрабіць бюджэтныя расходы больш эфектыўнымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі